Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роспач за дзвярыма зачакалася...

Яшчэ не ацэнена

Роспач за дзвярыма зачакалася,
Калi я дазволю ўвайсцi.
Вось яшчэ! Мне толькi i засталася
рукi апусцiць i памярцi?

Я сваёй усмешкай абаронены.
Негатыву - мой "No pasaran!"
Сонца мае вокны грэе промнямi,
снег пераплаўляе па дварах.

Як той снег, усё сыйдзе набалелае,
першыя дажджы ўвесь змыюць бруд.
К шчасцю зноўку крокамi нясмелымi
пойдзем мы, джынсой мятучы брук.

Тое, што ў дарозе мне сустрэнецца,
з часам стане мудрасцю маёй...
А таму ўсе думкi пра "застрэлiцца"
выкiну, i з лёгкай галавой

праганю я сум ад свайго дома,
бо ў шчаслiвы выпадак я веру.
Роспач, я з табою не знаёмы,
i не трэба стукаць ў мае дзверы!