Чаго чакаць у гэтым лесе?
І хто назваў яго “Сусвет”?
Адзін у ботах нешта месіць,
другі — хацеў пакінуць след.
Куды звярнуць на скрыжаванні?
І як пазбегнуць тых турбот?
Прабегчы хутка у расстанні,
Дзе кліча, вабіць паварот?
Даўно стаю на раздарожжы,
а Час у спіну мне — хутчэй!
У вочы — колер свеціць кожны,
і звонкі гук гучыць званчэй.