Паўзком нязрачага крата
пад вечар кралася сумота
і з небывалаю пяшчотай
здымала стому з плеч вада...
Пад ёй я зноўку расцвіту,
як белакрылая лілея,
распну пялёсткі на пасцелі
і правалюся ў "пустату",
дзе сны збываюцца і мары
і ў каляровасці святла
ўбачу новы дзень здалля,
і, а ніводнай ў небе хмары…
Вось так прачнуся, спакваля…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115052004536