Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РУНЕЕ “РУНЬ”...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(народнаму лiтаб’яднанню пры Валожынскiм РЦК)

Рунее рунь у ранiшнiх палях,
Сцяжынка
Краем поля
Сцелецца…
Нам дорыць радасць родная зямля,
Нам кожнаму у шчасце светла верыцца.

i першы гром, i квецень па вясне –
Як першае каханне – не забудзецца...
Рунее “Рунь”...
А думаецца мне
Пра маладое племя нашых “рунеўцаў”.

Не першы год, як разам мы, сябры,
З задуманага многае што здзейснена.
Не згас пакуль да творчасцi парыў,
Кiпiць жыццё – за вершамi, за песнямi…

Спрыяе творчасцi – спагада i святло,
Спрыяе нам любоў да Слова роднага.
Аднак – паваяваць трэба было:
Паваяваць – за званне,
за народнае!..

Як вынiк працы рупнай – кнiжкi дзве,
i шмат чаго наперадзе задумана...
Усё, што робiм – робiм для людзей,
Як сейбiты
разумнага, культурнага!..

Жадаю, хай квiтнее родны край,
З высокiх помыслаў у кожнага ўсё спэўнiцца.
Няхай жывуць – Паэзiя i Май,
i наша “Рунь”
У промнях славы
Грэецца!



У гэтым крае нарадзілася і

У гэтым крае нарадзілася і Франя,
імя якой зрабіў і сабе званнем.)