Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рыса

Яшчэ не ацэнена
Клаўся снег на мяне калярова, карункамі, не даваў больш сабрацца на гэты раз з думкамі, замінаў, як ніколі, напэўна, да гэтага, астудзіўшы мяне, так надзейна сагрэтага. Выйшаў з хаты — прайсціся зімы намалотамі: даць разбегчыся думам свавольна, з прыгодамі, не збівацца каб ім той гаворкай з задругаю, бо яе я ўсё роўна чамусьці не слухаю. За сталом думы лезлі, глыбокія, плыткія, часам добрыя, светлыя, часам — і брыдкія. Я з надзеяй пайшоў скласці думку адзіную, каб данесці яе прад сваёю сябрынаю. Снег ішоў на мяне калярова, карункамі. Ён дзяліўся са мною здагадкамі, думкамі. Я ж растаўся ўжо, ідучы скрыжаваннямі, з мінакамі былымі, з былымі спатканнямі… І пайшоў адваротна дарогаю новаю. Быў і з роздумам новым, і з новай асноваю. Падвёў рысу пад тлустаю назвай “мінулае”, ды адрэзаў з душы ўсё набраклае, чулае. Думы склаў на паліцы, завесіў гардзінамі: не дарэмна блукаў сам з сабою гадзінамі, лёд падэшвай душыў і са снегам, са слотаю. …Я ў пятніцу выйшаў, вярнуўся — суботаю. Air More Uptempo