Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сабодныя людзі

Сярэдняя: 3.8 (14 галасоў)

Свабодныя людзі, свабодныя духам
у вопратцы белай з усіх краін свету
да праўды і волі ідзем адным рухам.
І слава, і веліч у позірках светлых!

Мы нацыя ўпартых,
узнёслых і смелых!
Наш сцяг з паласою
чырвонай на белым!

Мы мір захавалі,
і гонар, і годнасць.
Так, мы салідарныя,
неверагодныя!

Магутная сіла адзінства – мы разам!
Нам продкамі дадзены сімвал «Пагоня»!
За гвалт і падман патрабуем адказу
па Боскім і людскім праўдзівым законе!

Мы нацыя ўпартых,
узнёслых і смелых!
Наш сцяг з паласою
чырвонай на белым!
Мы мір захавалі,
і гонар, і годнасць.
Так, мы салідарныя,
неверагодныя!

Да міра з павагай у сэрцах ашчадных
мы кветкі прыносім, спяваем і творым,
мы ў счэпкі становімся. Дзеля нашчадкаў
на плошчах і вуліцах дзейснім гісторыю!

Мы нацыя ўпартых,
узнёслых і смелых!
Наш сцяг з паласою
чырвонай на белым!

Мы мір захавалі,
і гонар, і годнасць.
Так, мы салідарныя,
неверагодныя!