Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Санэт. А хочаш - заставайся назаўсёды

Сярэдняя: 4.6 (15 галасоў)

А хочаш - заставайся назаўсёды!
Як цёплы пыл, як мягкі хлеб, як свет.
Так можа быць задумлена прыродай,
Як светлы незавершаны санэт.

Сыходзь у Рай - я не пускаю ў пекла.
Калі сыходзіш, то сыходзь у Рай.
Але прашу: пакуль душа аслепла,
Пакінь яе сярод птушыных зграй.

Я буду слухаць шоргат крыл і верыць,
Што побач ты, што ты анёлам стаў.
І буду цалаваць чужое пер'е,
Нібыта ты мяне не пакідаў.

О, дзякуй слепаце з такой нагоды!
А хочаш - заставайся назаўсёды.



Дзякуй, Кацярына, за асалоду,

Дзякуй, Кацярына, за асалоду, атрыманую ад знаёмства з Вашай Музай!. Цудоўны верш, з густам, пачуццем і шчырасцю.

Нармальна напісана.

Нармальна напісана. Дастаткова толькі ўявіць сабе на месцы таго аб'екта кахання, каб зразумець наколькі нармальна.

Птушыная чародка і ні ў якім

Птушыная чародка і ні ў якім разе не зграя.

А какой это язык люди?

А какой это язык люди?

Беларуская мова, утырак!

Беларуская мова, утырак!

ЦУДОЎНЫ ВЕРШ

цудоўны верш

зрэласць... паэзія... Дзякуй.

зрэласць... паэзія... Дзякуй.

Верш шыкоўны, я нават і не

Верш шыкоўны, я нават і не заўважыў як паволі закахаўся ў вашую паэзію. Апошні час наведваю сайт толькі з надзеяй пабачыць вашыя новыя творы. Дзякуй, за такі цудоўны калядны падарунак. На маю думку такія шчырыя вершы могуць стацца падарункам не толькі для мяне, але і для ўсіх аматараў сапраўднай паэзіі.
P.S. Кацярына, скажыце калі ласка, ці не выходзіла кніга вашых вершаў? Маю вялікае жаданне набыць, стаяла б сярод самых улюбёных выданняў.