Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сардэчная песня.

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Са зборніка “Косаўскі зшытак”.

Заціхлі працы…
Звечарэла над сялом…
СтарАя бабка песню павяла ў цішЫ,
пра Час,
калі сямнаццаць ёй былО,
з каханнем –
якое немагчыма затушыць…

Пад яблыняй сядзеў я на двары,
і пра жыццёвы шлях,
пад песню бабкі,
думаў…
Жыццёвы шлях бабулечку стаміў,
і вечар крышачку змарыў…
Шчаслівым сумам
плыў над вёскай бабкін успамін…
*+*
23 студзеня 2015г.