Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сасна

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сасна ў задуменні,
Сасна, нібы ў сне.
I сонца праменні
Гараць на сасне.
Чаго ж уздыхае
Вяршыня сасны,
Калі пралятае
Тут вецер лясны?
Чаго? Мо сасна
Вельмі рада яму,
Ці можа яна
Успамінае зіму
I вецер зімовы,
Што голле ірваў,
Што холад суровы
На ўсё навяваў.
А можа ёй сніцца
Той вецер другі,
Што гладзіў ігліцы
Крылом ёй тугім,
Што ў часе вясны,
Абудзіўшы прасцяг,
Ён толькі ў сасны
Заціхаў на грудзях.



А я наіўны думаў, што змену

А я наіўны думаў, што змену націскаў на якім небудзь слупку пад сэнс верша прыдумаў першы)))
.
Зялёна – чырвонае.
.
Другі. Гэта іншы? Не толькі.
Другі. Іншы націск, сябры.
Калі падзяляюць на долькі,
Заўсёды не роўны яны.
. . . . . . .

А доля другога? Вядома яна!
Цішэй. Асьцярожна. Памылка.
Другія выконваюць справы з ліста.
Зялёнае дробнае лісце.

.
Пупышкі не здольныя кветкі рабіць
Спазняюцца трошкі, на тэрмін;
Які прадугледжаны, каб уявіць -
Навошта патрэбны прэм'еры.
.
І потым ім час зелянець і жаўцець,
І падаць, і падаць, і падаць;
Каб зерня прэм'еравы ўзіму сагрэць.
Ці гэта не годная справа?