Сем крокаў – паварот…
Сем крокаў – паварот…
Над сценамі - квадрат
Зняволенага неба…
Шалёны калаўрот
Змяніў жыццёвы ход:
Паветра ў путах крат,
Не вее цёплай глебай…
Не мае паху траў…
І, як бы ні ўдыхаў,
Тут водару вясны
Квітнеючай не будзе…
Чаму ж ты не ілгаў
Ці проста не маўчаў?...
Сем крокаў - да сцяны…
А колькі ж - у прысудзе?