Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сенажаці і полі аснежаны...

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Сенажаці і полі аснежаны, Рэкі высланы гладкім памостам. Воўк з гушчару дарогай няезджанай Бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем. Лес у шлюбным адзенні, а хмурыцца, Не вітае ён песнямі рання... А у вёсках завеяны вуліцы, Ў мяккіх гурбах купаюцца сані. Сівалапы гуляе пад вокнамі, Пазірае хаціне у вочы, Толькі ў поўдзень часамі замоўкне ён, А як вечар - у шыбы стукоча. Дзеці пальцамі шыбы з узорамі Размалёўваюць, тулячы плечы. Згорнуць ў жменю сняжыначкі-зоры І бягуць пасмактаць у запеччы. Ноччу печ заспявае ім комінам, Сон салодкі ў пасцелі ім сніцца, Што ў садку яны з крыкам і гоманам На сіле ловяць гуртам сініцу. Footwear