Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

septem peccata mortalіa: luxurіa

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Твой позірк казыча ўтробу маю,
фарбуе мне шчокі ружовым,
усмешкі збянтэжанай не ўтаю
ў святле ліхтароў вечаровых.

Твой позірк мяне распранае нібы,
разложваючы на асфальце,
і лашчыць, і песціць, і цягне ў нябыт,
а я не спяшаю схавацца.



"казыча ўтробу" - бррр..

"казыча ўтробу" - бррр..

Наконт літар "У" ды

Наконт літар "У" ды "Ў".
Вельмі цікава,калі разглядаць іх,як ГУКі,а не з пагляду "акадэмікаў",якія - вывучаюць Мову,на якой РАЗМАЎЛЯЮЦЬ людзі. Так,так... "У" - гук працяжны,можа быць і даволі кароткім,але галосным,і працяжным,быццам паравоз гудзе: -У-у-у-у...
Дык, на мой погляд,не звяртайце увагу (бачыце,я зараз ужываю "У",а не "Ў",бо ня веру,што ёсць ЎВАГА,а не УВАГА) на "правілы" прыдуманыя філолагамі. Справа ў тым,што "філолагі" былі Расейскія,а ў Рускай (роскай) мове НЯМА ЛіТАРЫ "Ў"... не існуе.
і таму,не валодаючы Беларускай мовай,яны, "філолагі" прыдумалі "правіла" ужывання гэтай,не існуючай у рускай мове літары.Маўляў,апасля галоснай папярэдняй - Ў.
А Мова наша,чамусьці супраціўляецца. А справа ўся ў тым,што гэта ГУКі.
і калі "смакаваць" гэтыя гукі,як "НОТЫ",дык "У" будзе - ЦЭЛАЙ НОТАЙ, а "Ў" 1/4, альбо,нават,1/8.
Тады верш твой,Алёна будзе ГУЧАЦЬ так:
***
Твой позірк шчакоча смяшынку маю,
фарбуе мне шчокі ружовым.
Усмешкі збянтэжанай не прытаю
ў святле ліхтароў вечаровых.

Твой позірк мяне распранае нібы,
разложваючы на асфальце,
і лашчыць, і песціць, і цягне ў нябыт,
а я не спяшаю схавацца.
***
і ўсё ў парадку. і скажу Вам,сябры,напісалі верш,прачытайце яго - сабе,нараспеў.
Калі дзесьці ГУК літары "збэндзіць" напеш ваш,то задумайцеся,і папрацуйуе далей.
***Канешне,калі па самаму вершу... Дык "утроба".. ГЫ-ГЫ-ГЫ!!!
і займацца сэксам на АСФАЛЬЦЕ,мяшаючы людзям ісці па сваім напрамкам...

Добра, але як наконт "ў" -

Добра, але як наконт "ў" - гэта ж не галосная!

ой, у каго ты пытаешся?

ой, у каго ты пытаешся?