Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А сэрца да сэрца бліжэй і бліжэй...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сьцяжына бяжыць басанож да людзей.
Дзе жэўрала свечка, там поўніцца дзень
Крынічнай вадою гаючых надзей.

А сэрцу да сэрца ўсяго толькі крок.
Вясна загаворвае раны, і кроў
Бяжыць апантана па руслах зямлі
І верай натольвае песьні-палі.

А сэрца да сэрца – будзе душа.
Царыца паўднёвая ў госці прыйшла,
Зара залатая з манетай ў руцэ...
Цалуй жа мяне, мой каханы, мацней!



Інначка,малы запас

Інначка,малы запас лэксійны... развівай... думкі ёсць - слоў мала, сінонімаў не шукаеш, рытміку не ўладковываеш, таму "некатарыя" і плююць на ПРЫГОЖУЮ БЕЛУЮрускую мову...
...калісь прыснілась мне,
што дзесьці Тут я нарадзіўся ....
Шчаслівы край таго дзіця –
мне не забыўся ...
Былі там: рэчка, луг,
таемны лес за лугам ...
З-за лесу сонейка ўстае –
на лузе тае смуга ...
Яшчэ кароў не выганялі –
чуваць гамонку сябрукоў,..
страмглоў да іх !
Усё,.. ідзем ...
…як мала шчасця трэба малым…
…як многа шчасця ў гэтым малым…
Басыя ногі па расе –
ой, як халодзіць ...
Лазовы кошык пад рукой…
Усё яшчэ наперадзе :
грыбны азарт,
спякота дня,
прыкус –
краюха хлеба з шматам сала,
й - з крынічкі, ў прыгаршні – вада,
што так салодзіць ...
Для шчасця ж трэба гэтак мала ...
...і, колькі ж шчасця ў гэтым “малым”…
Калісь прыснілась мне,
што, дзесьці – Там я нарадзіўся ...
Мой Родны Кут…
Дзе ж ты згубіўся ?..