нёс сямёра лапцей...”
(З дзіцячай калыханкі)
А ноч прадзе, а Бай ідзе,
Вястун дзіцячай долі,
І гаснуць зьнічкі на вадзе,
І сыч крычыць у полі.
А ноч прадзе, а Бай ідзе...
Ляцяць хвіліны-птушкі,
І вечнасьць сьпіць у барадзе,
Вартуе сны і душы.
І будзе так вякі-шаўкі,
Лапцей усіх ня зносіш.
Ты мне хоць парачку пакінь,
Халоднай будзе восень.