Простае шчасце людское,
Так,як і наша з табою,
Пэўна,складаецца з солі,
З хлеба,сабранага ў полі,
З поту,з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы,мацнейшай ад смерці,
З песні...І так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?