Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шчэ не журуся я па харастве...

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Шчэ не журуся я па харастве, Якое параскрадваюць маршчыны. Смуткую: без мяне мае сцяжыны Марнеюць па пяску і па траве. Па мураве, па камені, вадзе Мной не адкрыты свет мяне гукае, I з немагчымасцю ўсё не звыкаю, Пакуль мне Парка ніць сваю прадзе. Пакуль яе не абарве няўзнак, Мне столькі трэба зведаць і пабачыць Людзей у працы, весялосці, плачы, Каб зразумець, што так, а што не так, Што не па-людску складваю ў жыцці. Падчас і па чужых краях журуся, А хопіць і куточка Беларусі, Каб цэлы век свой да яе ісці.Nike Paul George PG1


Цудоўныя вершы, прымушаюць

Цудоўныя вершы, прымушаюць хвалявацца і задумацца, для чаго і ці так мы жывём!