Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шлях

Яшчэ не ацэнена
Махае ветах ціха мне Сваёю квадраю на выспе. І мне здаецца – я у сне: Знайшоў адказ і, пэўна, выйсце. Хлусню адсеяў — чараўнік, Рву ілюзорнае няшчасце. А шлях мой з відавоку знік – Гляджу праз тубус у міжчассе. І цяжка мне трымаць адказ, Бо шлях мой ные, патухае. А я крычу: “Не ў гэты раз!” Ды ён не слухае, згарае. Цяпер лягчэй мой будзе бег: Адказ кішэнь не адрывае. Пясок кладзецца,нібы снег. І нібы снег, за мною тае. Прасека бачыцца за мной. І дрэвы ломяцца, і гнуцца: Прагал… спустошаны сабой, - Туды мне болей не вярнуцца. Гучыць шматкроп’ем мне наказ – Ўнутры вядзе сваё змаганне: Ці быў калісьці я – адказ? Ці стаў я для каго пытаннем? adidas Sneaker News