Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шлях да зораў

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)
Я памятаю: кожны дзень ў летуценнях Я падаў уніз з высокага абрыву. І прачынаўся ў адно імгненне, Калі падняцца не хапала сілы. І гэтым летуценнем пакалечаны, Гляджу як уцякаюць птушкі ў вырай. Як быццам бы не цэлы, а абсечаны, І не хапае мне за спінай крылаў. Хачу забыцца, ды не забываецца, Хачу напіцца – не дапамагае. Хапаю за жыцце, яно кусаецца І прагне падштурхнуць мяне да краю. І кожны дзень з дзяцінства, як пазначаны, Я не магу на месцы заставацца, Я бачу шлях, што зорамі асвечаны, А не хапае сілы, каб падняцца. Nike Business