Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шлях скрозь жыццё

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Ці магла калі-небудзь я толькі падумаць,
Што сустрэну цябе,
Што наогул ты тут,а не дзесці яшчэ.
Ты жа можаш,як маці паведаць,
і аддаць усё цяпло як любай дачцэ.

Як вада у рацэ,
Ты празрысты і чысты,
Ясныя мары ў думках тваіх.
Ты лёгкі як вецер,такі ўрачысты,
Дыхнуў цеплынёй і знянацку заціх.

Ты начная размова пра шчасце і гонар,
Пра свабоду,каханне і добрых людзей.
Ты,як летні ,сасновы ,прыветлівы водар,
Які ў сэрцы трымае калыску надзей.

Ты -мой лёс....
Не,не лёс,а падзяка,
Самы лепшы мой падарунак,
Шлях скрозь жыццё без умоўных знакаў...
Ты-самы правільны мой накірунак....