Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая Радзiма

Сярэдняя: 4.4 (27 галасоў)

Што такое Радзіма?
Гэта пах верасоў
Між дубраваў цяністых
І бясконцых лясоў,
Гэта мора блакіту
Над палеткамі льноў,
Хараство аксаміту
Жоўтых ніў і палёў.
Што такое Радзіма?
Гэта крык жураўлеў
У бялёсым тумане
Задумленных палёў,
Гэта ціхая песня,
Што ліецца без слоў
з неба спевам пяшчотным
Белакрылых буслоў.
Што такое Радзіма?
Гэта квецень садоў
І дураслівы вецер
веснавых вечароў,
Гэта шэрыя хмаркі
Па-над жоўтым жнівом
і старыя фальваркі
З даўніны хараством,
Гэта нашы ўспаміны,
Што скрозь повязь часоў
Вернуць нас да Радзімы
З самых розных шляхоў...