Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што такое Радзіма?

Яшчэ не ацэнена

(Для дзяцей)

Што такое Радзіма?
Ёсць Радзіма і ў Дзімы,
Ёсць і ў Светы, і ў Машы,
У Антося, Наташы,
У Рыгора, і ў Леры,
У Пятра, і ў Валеры…
Яна ў дар нам даецца,
Калі сэрца заб’ецца.

Ёсць у пчолкі і ў мушкі,
Ёсць у звера і ў птушкі,
Ёсць Радзіма і ў кветак,
І, канешне, у дзетак.
У бабулі і ў дзеда,
Ёсць у сябра, суседа.
Ёсць у вуліцы, дома…
І ў цябе ёсць, вядома.

Гэта - сонейка промні,
Што з маленства запомніў.
Гэта - дом, двор, краіна…
Гэта - тыя мясціны,
Дзе на свет нарадзіла,
Дзе дала табе крылы
Твая родная маці,
Каб жыццё прадаўжаці.

Ёсць Радзіма малая.
Мы з яе вырастаем,
Як з зярнятка расточак,
З бляску маміных вочак,
З цеплыні яе шчочак,
Як з грыбніцы - грыбочак.
Кожны дзень пашырае
Межы роднага краю.

Мы расцем і сталеем,
А Радзіма нас грэе.
І расце разам з намі
Як узлесак з дубамі…
Пазнаем яе з часам,
І з людзьмі, і сам на сам…
Мовай роднай пястуем ,
Шчырай працай мацуем…

Што такое Радзіма?
Што забыць немагчыма.
Вёска, горад, прастора -
Востраў кожнага ў моры
Нашай дзіўнай, прыгожай
І цудоўнай планеты
Што Зямлёй называюць
На прасторах Сусвету.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2022
Свидетельство о публикации №122010304282