Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што ж ты клічаш на вяселле?..

Сярэдняя: 4 (45 галасоў)

Што ж ты клічаш на вяселле?
Ці жартуеш, ці не знаеш,
Што калі прыйду, дык буду
Не спускаць з цябе пагляду,
Калі песню хто зацягне,
Сцяўшы зубы, прамаўчу я.
Калі ў танцы цябе стрэчу,
Дык не выпушчу з абдымкаў.
Караваем пачастуеш –
Ён калом у горле стане.
А гарэлкі паднясеш мне –
Што ж, знай, вып’ю я за тое,
Каб твой вэлюм стаў як ночка
Беспрасветная такая,
У якой ты, заблудзіўшы,
Не знайшла б свайго каханка,
Не дайшла б да свайго ложка.



Люблю вершы-праклёны! 10 +

Люблю вершы-праклёны! 10 +

верш чытаецца неяк легка,

верш чытаецца неяк легка, быццам песня... прыгожы.