Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сіроцкія пакуты

Яшчэ не ацэнена

Ой ты, рэчанька... неглыбокая!
Над табой жаўронак звініць…
А я дзеўчына адзінокая.
На мяне ніхто не глядзіць...

Не крывенькая, не гарбатая,
Але ж маюся ўсё жыццё:
Сірацінушка не багатая,
Ўсё, што ёсць на мне – не маё…

Ой ты рэчанька срэбразвонная!
Ля цябе заўсёды – спакой…
Я ж – гаротная, я ж – прыгонная.
Заспяваю – слёзы – ракой…

Няма матухны, няма татачкі...
Зноў да раніцы не засну...
Ў чужым дворыку, ў чужой хатачцы
За кавалачак гну спіну…

Цячэ рэчанька, прытуляецца
Да адлеглага беражку...
Да мяне ж ніхто не спяшаецца…
Для каго ж сабе берагу?

Ці для мілага? Ці для любага -
Мо калісьці стрэціцца мяне?
Ці для нейкага злыдня грубага,
Што згвалтуе цела мае?

Цячэ рэчанька неглыбокая,
Ды над ёй жаўронак звініць…
А я – дзеўчына адзінокая...
На мяне ніхто не глядзіць…