Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сказ пра жыта

Яшчэ не ацэнена

Не быў у заморскіх краінах,
не цешыўся пальмай
ніколі.
Нястомна мне шэпча
травінка-былінка:
«Дзівосы – у полі.
…Шуміць там калоссе,
тугою налітае,
і жніўную песню
вядзе перапёлка…
Услухайся толькі
у жыта малітву:
тут горычы колькі!..
Расце тое жыта,
як мак, самасеем…
Слязой ападаюць
зярняты у глебу.
Бо знаюць:
ніхто не збярэ
й не пасее,
хоць будзе –
без хлеба…»
Спявае былінка
штодзень калыханку:
«Прачніся, хлапчына,
зарою-світанкам,
пасей тое зерне
у глебу ўрадлівую –
і вырасце з зернейка
ніва шумлівая…»
…Няўмольна мне шэпча
травінка-былінка:
«Дзівосы – у полі,
на родным прыволлі…»