Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

скончыўся бег...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
на плячы вісела стрэльба, бег праз лес, праз поле, грэблю, у партызанскі, у атрад, каб сказаць, што ў вёсцы гвалт, што фашысты паляць хаты, што забілі яны тату, што сястрычку разам з мамай павялі да нейкай ямы... бег, як вецер, як вада, у якой хуткая хада, ён хацеў паспець сказаць, што ўсіх трэба ратаваць. ён не чуў ніякай стомы, і прыбег на бераг стромны, пераплыў раку і ў лес, і са стрэльбай у перавес, паляцеў ізноў вятрыскам, але раптам куля блізка, прасвісцела каля сэрца... не пачуў ён сваёй смерці... не паспеў... і не дабег, куля ворага наспех, супыніла сэрца стук... так загінуў той хлапчук... Air Jordan IV 4 Shoes