Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Словы...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Словы...
**************************************
Я не зманю ні словамі, ні думкамі -
І гэта вы адчуеце адразу.
Немудрагеліста-пяшчотнымі малюнкамі
Жыцця балючага будую сказы.

Я назбірала зорак поўны кошык,
Вясёлкавы масток пабудавала.
Шмат слоў шчымлівых, шчырых замест грошай
Вузельчыкам на памяць завязала...

Ніводнага разочку не зманіла,
Я над радочкам кожным недаспала.
Пад сэрцам, нібы дзетак, іх насіла
І годнае імя ім выбірала.

Іх крыўдзіць не спяшайце, калі ласка.
Задумлівых, тужлівых і вясёлых.
Жыццё аднойчы звяне, нібы краска.
Ды памяць захавае тыя словы...
24.07 - 2015г.