Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Словы на вецер

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Сарвалася з вуснаў і збегла, зляцела Ужо не патрэбнае вольнае слова. Ніколі ні сэнсу, ні вагі не мела, Ніколі не стала бліскучай высновай. Дарэмна адпушчана птушкай міжвольна, Падхоплена ветрамі дзесьці ў свеце, Ў прасторы зямной паняслося павольна, Накручвае хуткасць, ляціць па планеце. Яно, разагнаўшыся, моцна ўдарыць Таго, хто ўдара зусім не чакае, Хто верным быць слову праўдзіваму марыць, А для абароны нічога не мае. Навошта ж тады кідаць іх на вецер, Нам гэту загану бы рваць з каранямі. Са словам мы бавімся, быццам са смеццем, А лепш бы трымалі язык за зубамі. Highsnobiety Style