Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сны...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

быццам сон... сонца тое
узыходзіць крывавым сокам,
песак жоўты і спёка.
і не бачыць адно вока,
і паўзком, а не крокам
рухаюся з рознай зброяй...

ідзе наступленне... наперад,
толькі наперад, нельга назад,
нельга да родных, каханых...
шмат жа гасцей тут нязваных,
сыплюцца кулі, як град,
чуецца дзікі, раскацісты мат...

гвалт... вакол гвалт
галосяць хлопцы, ад болю.
галосяць неба з зямлёй...
салёная, цёплая кроў
ліецца па полі,
зноў жа, пад той
раскацісты мат.

жарт... гэта жарт,
так прыгожа дзесьці
і ціха... а тут,
спёка і бруд,
зямлю трэба скрэбсьці
пад той самы мат...

прачынаюся... на вуснах
яшчэ смак салёны,
яшчэ песак на руках,
але бачу белы дах,
дома... ціха, без праклёнаў
усё засталося ў снах...

2015 г.