Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сола ўначы...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

*******************************
Павольна падае сняжок
Такі драбнюткі, ледзьве бачны.
І замятае кожны крок,
Спрабуючы ў паветры танчыць.

Я пазіраю праз акно,
Як ты сыходзіш назаўсёды
З маіх пяшчотна-дзіўных сноў
І не пытаючыся згоды...

Не маю сілы супыніць,
Ды ты ўжо азірнуўся двойчы.
Зіма ўзялася варажыць -
Мяла, віхурыла з паўночы.

Хацела крыкнуць я - дарма:
Прапаў у нейкі момант голас.
Наўзрыд усхліпнула струна
Той скрыпкі, што спявала сола...

І абарвала назаўжды
Сустрэчы нашы цемра ночы.
Іду, не ведаю куды,
Бо ногі слухацца не хочуць...
22.01 - 2015 г.