Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон роспачы.

Сярэдняя: 4.3 (15 галасоў)

Жыццё цікавасці ня мАе,
калі Кахання ў ім няма.
Я ў снах цябе не сустракаю –
раней, ты прылятала ў снах…

І тыя сны – зачараванне.
Ты там, Каханая – была,
і мы танулі у нірване
любоўнай негі і цяпла…

Мы – узляталі у паветра,
імчалі ў гай, да старых дрэў,
і нас, на ветцы, гойсаў ветрык,
і мабыць, быў мяне мудрэй…

Бо, ён нашэптваў пра Каханне,
якое лёгка так згубіць,
пра шчасце кожнага спаткання –
ім, як апошнім, трэба жыць…

А я, учора – быў ў бяссонні,
і прапусціў сустрэчу ў сне,
і ты пакрыўдзілася – сёння,
не прыляцела да мяне…

Мне засталіся – сны-прасторы,
дзе неба сінь, дзе любы гай,
дзе я – адзін, і лісцеў шорах,
дзе марна клічу – прылятай…
*+*
26 верасня у 2 гадзіны ночы … сёння Дзень Народжання майго.

**(цікавасць – інтерес; Каханне – Любовь к девушке; сустракаць – встречать; зачараванне – очарованіе; гойсаў – качал; згубіць – потерять; апошні – последній; пакрыўдзілася – обіделась; марно – напрасно)