Сонца купаецца ў соснах,
Скінуўшы з плеч аблачынку.
Выткала ночка на кроснах
Тонкую ніць-павуцінку.
Травы ў маўклівым спакоі
Нізка схілілі галовы,
І задрыжаў над ракою
Неба блакіт вераснёвы.
Гэткая выспела раніца —
Яблык у белай расе.
Дзень за пагоркам туманіцца
І настае пакрысе.
Раніца ў верасне
Раніца ў верасне ціхая.
Птушкі ўжо не пяюць.
Моўчкі збіраюцца ў выраі,
Толькі ў турботах снуюць.
Потым ляцяць ужо клінамі,
Потым крычаць і крычаць.
Толькі калі уявілася
страта дзяцінства і гаць.