Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сонца лягае ў калыску, рыхтуе да сну

Сярэдняя: 2.5 (4 галасоў)

Сонца лягае ў калыску, рыхтуе да сну
Горад, што, стомлены працай, на ноч замірае.
Чырванню промняў твары ласкава кранае
І напявае, што хутка пакліча вясну.

Вечар аколіцы шэранню топіць да дна
І запавольвае ўчэпісты ход рэзкіх думак.
Сэрца шукае ў пакоях надзейны ратунак
З верай ў тое, што хутка надыдзе вясна.

Ноч абгарнула спакоем і цішынёй,
Шэпча над кнігай ліхтарык п’яны пра надзею.
Тонкія словы кранаюць, душа маладзее…
Я забяру сваё сонца гэтай вясной.