Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Созгук кахання

Сярэдняя: 4.9 (19 галасоў)
Нясмелы дотык да струны. Ваганне… І праз імгненне созгук. Як забыць? Ты навучыўся разумець маі жаданні, Ты навучыў мяне бязважка жыць. Цяпер не летуценнік я. Рэальна Праз вокны бачу твой я ценярыс. І зноў чакаю дотыка аддана, Как захапіцца. І пра ўсё забыць. Мы загучалі так неверагодна, Што нават людзі вочы ўзнялі, Каб заўважыць нашае каханне, На небакрай каб з намі ўзысці. Kids


Памылка ў радку: "Ты

Памылка ў радку: "Ты навучыўся разумець маі жаданні,"
трэба не "маі" а "мае".

цудоўна, але апошния 4 радки никуды не вартыя.
"Мы загучалі так неверагодна,
Што нават людзі вочы ўзнялі,
Каб заўважыць нашае каханне,
На небакрай каб з намі ўзысці."

перабор, я б сказала. І куды гэта яны вочы ўзнялі?
вы што, лёталі там?
ну, каму якая справа да чужога каханьня?

Шагалу можна лётаць, а — тым

Шагалу можна лётаць, а — тым — не ... ?

І тут яшчэ можна ўбачыць алюзію на Давыдаву залатую гарфу.
Дзякую аўтару.

Справа,напэўна,ёсьць,калі Вам

Справа,напэўна,ёсьць,калі Вам не дае супакою.Калі кахаеш,заўсёды ляціш вышэй да нябёсаў,бо гэта падарунак адтуль. Бездакорнае напісаньне-адно мёртвыя гукі й літары,калі за імі няма прыгожай душы.У Жанны яна ёсьць і тое галоўнае!