Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спатканне

Сярэдняя: 4.6 (20 галасоў)

Спатканне

Помню нашае спатканне
У цяні садоў,
Палыхала як агонь каханне,
Не хапала слоў...

Твае вочы ззялі
Нібы зорны свет,
Я ў іх глядзела
Быццам у сусвет...

Ты шапнуў мне штосьці
Чутнае ледзь-ледзь,
Ціхае кахаю
Паляцела ўслед...

Шмат гадоў мінула
З тых былых часоў,
Але не хапае
Тых салодкіх сноў...