Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спім

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Мы аднойчы прачнемся раніцай, не пазнаем сваіх сяброў. Усё, што нам падабаецца, падабацца не зможа зноў. Тое, чаму мы верылі, зусім будзе не так: рэкі, што калісьці мералі, - магліб прайсці напрасцяк. Спазнаем: у самым пачатку не там зусім мы звярнулі. Надзеі нашай пачаткі ў полі гнілІ і танулі. Але самым, магчыма, страшэнным будзе твар кожнага з нас. І той зуб, што здаваўся карэнным, і той свет, што, нібыта, пагас. І вочы нашы пабачаць, калі сыйдзе з вачніц гэты дым, - дзе шчасце, што яно значыць, ды і грошы тут ні пры чым. Мы калісьці прачнемся, напэўна, зразумеем, у чым жа наш сплін... Але зараз - пяюць нам напеўна - і мы па-ранейшаму спім. 31.11.2011 Нясвіж Max 90 Winter Sneakerboot