Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Споведзь

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Дзе мне ўзяць такія словы,
каб усё вам расказаць?
Каб вы ведалі, як мова
здольна жыць падараваць?

Каб вы ведалі як больна,
калі ганьбіць хто яе?
Каб зрабілі не высновы,
і адчулі каб мяне?

Перакласьці немагчыма
адчуванне, што жывы.
Не даследчык нейкіх сілаў,
вымеральшчык даўжыні...

Не кавалак мяса ў скуры
з пэўным складам розных рэч...
Нават з думкамі – падмуркам
не гатовы бегчы прэч.

Нікуды не дзецца ў свеце
ад патрэбы пачынаць
Нешта вартае дагэтуль,
І магчымае стрываць

Нават болю адзіноты,
што ніяк не распавесць,
што набыў праз здраду роду,
і пазбавіўся ня ўвесь.

Я застаўся ў віру здрады
чалавеку і зямлі,
бо шукаю ў мове страты
праз сусвет, у развіцці.



"Дзе мне ўзяць такія словы

"Дзе мне ўзяць такія словы ?..."
Проста размаўляй услых,
І быць можа, роднай мовы
Iншым перадасца ўздых!

Дзякуй, Уладзімір.)

Дзякуй, Уладзімір.)