Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Споведзь мачо

Сярэдняя: 4.9 (17 галасоў)
Дзяўчына, якая так шчыра з табою гуляе
Зрэдку ў размовы
                           і значна часцей у маўчанку,
І ежу гатуе, і чэша грабеньчыкам косы якая,
А болей за сэкс марыць выспацца ранкам, –

Сьляпую якую вядуць у кавярню, каб потым
Абавязкова абрынуць на дол,
                                    ці на стол, ці на ложак,
Якая так шчодра за гэта падзеліцца потам
І фантастычнамі ўздрыгамі вуснаў,
                                              а можа, і ножак, –

Якую ты да і пазьней, а яшчэ на сьвітаньні
Так ненавідзіш, што чуеш,
                                       як крышацца зубы,
За тое, што дорыць яна
                                    безсаромна  каханьне,
Дарэчы, якое таксама звычайная згуба, –

Якая аднойчы зарэжа цябе нечакана
Банальным іржавым нажом,
                                         без ніякай нагоды,
Якая сама – не жыцьцё, а крывавая рана,
Глыбокая плынь,
                дзе сядаюць на мель параходы, –

Што больш чым ваякі, загады твае паважае,
Без аніякай надзеі папарадкавацца,
Якая жыве недзе там, паміж пеклам і раем,
Ці болей дакладна,
                      паміж не тваіх мастурбацый, –

Якой невядомы экстаз ад фатэльнай самоты
І розніца ў слове распуста
                                      і ў слове нявіннасьць,
Якая і брэндзі, і півам напоўніць употай
Венаў аб’ём, захаваны для марачных вінаў, –

Зацята якая шукае ў мужчынскіх кішэнях
Сведкаў твайго верагоднага кроку налева,
Якая на вершы плявала і на летуценьні
І непрытомнела ўраз ад няхітрых напеваў, –

Якой аніколі ніхто не даўмеўся тлумачыць,
Што ціхая здрада
                не можа быць з’явай прыстойнай
І асабліва тады, калі ты не мужчына, а мачо,
Здатны на самыя крывепралітныя войны, –

Дзяўчына, якая народзіць
                               дзіцятка,  падобнае богу,
І ён будзе ты, а сама…
                    а сама застанецца дзяўчынай…
Не ведай ніколі, што кажа паэта нябогі:
Цябе не кахаць і не жыць –
                  як і жыць і кахаць –  немагчыма.
ACE 17 Purecontrol TF