Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Споведзь сэрца...

Яшчэ не ацэнена
Споведзь сэрца... ********************************* Мне б прытуліцца да цябе, Ды ты ў бок адводзіш позірк. Як у балоце, у журбе Тану. А ты, як быццам, побач... Чаму, як быццам? Бо адна Удзень, увечар я і ноччу. Даўно парвалася струна, І рукі слухацца не хочуць. Сарваўся голас. Знік мой смех. Куды іду - сама не знаю... Я назбірала думак мех І зараз вам распавядаю. Хоць невясёлыя яны, Але ўсе шчырыя, паверце. У іх ні кропелькі маны, А споведзь стомленага сэрца... Збалелы аб матулі сум, Аб дзетках непакой спрадвечны. Збіраю іх па каласку, Каб потым апрануць у Вечнасць... 15.08 - 2015г. Nike Air Max