Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Справы

Яшчэ не ацэнена
Мне сягоння неяк не па сабе: Імжыць на душы дажджом несунятым. Нешта закінута і сэрца рве Сваім складніком угору узнятым. Косткай у горле мінулыя дні, Імгненні, дзе свае дзеі не скончыў, Рэжуць як “зайчыка” рэжуць агні, Калі ён табе у вочы ускочыў. Справа за справай, я ж так і хацеў, Нататкамі леглі, ў кніжцы саспелі: Справа прыціхла, што я не паспеў, А злева — тое, што мы не паспелі. Сыпле былое на рану мне соль, І сэрца б’ецца у такце маркотным. Скварыць, стралою пранізвае боль, Дрыжыць аб нечым сваім, незваротным. Womens Footwear Online