Спрэчка...
**********************************
Гром уверсе грымнуў, ляснуў,
На зямлю паліўся дождж.
Ноч блукала маё шчасце
І прамокла ўсё наскрозь...
Не знайшло нідзе прытулку,
Толькі побач з лебядой.
А пад раніцу ў завулку
Шчасце стрэлася з бядой.
Абысці яе хацела,
Толькі дзе там - аніяк!
Тыдзень бойка іх кіпела -
Увайшла бяда ў смак.
Так, не вырашыўшы спрэчкі,
Разышліся - хто куды.
Шчасце туліцца за печкай,
Бы, чакаючы бяды...
9,12.07 - 2015г.