Зьнямелі пальцы, поўны рот пяска,
Вось "дар аслу" ўручыў прабел "дарослы".
Я "ахаю" па клявішах без "к",
"Балюю", не "балю" з адным галосным.
Так "с" - дугою выгнуты хамут -
Заменіць "смутак" мноствам новых "мутак"
"Адзінка" памяняе мне прысуд
І да "нуля" скароціць "10" сутак.
"Ліхтар" блішчыць, як рыбіны луска,
Гуляе сэнсам "літар" "кака" з "казкай".
Ня будзе болей вострай "асака",
А прыйдзе пажаданая ўсім "ласка".