Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Страчаныя ноты кахання..

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Страчаныя ноты кахання...
*********************************
Усё ж гады бяруць сваё -
І не згадзіцца немагчыма...
І лёс, што нас аднойчы звёў,
Аб гэтым ведаць быў павінны...

Згубіўшы розум і спакой,
Як матылёк, на свет ляцела.
Лёс вёў упэўненнай рукой,
А я нібыта звар'яцела...

Спяшалася за крокам крок -
Лавіла кожнае імгненне,
І лёс, як быццам незнарок,
Мяне паставіў на калені...

З усмешкай горкай зараз п'ю
Палын-травіцу з лебядою,
А лёс разгубленнасць маю
Не лічыць горам і бядою...

Я з гэтай бездані сама,
Відаць, не вырвуся ніколі...
Каліну явар абдымаў
І абяцаў ёй лепшай долі..

Каліну явар абдымаў -
Я ёй зайздросціла ўпотай,
А вецер стомлены шукаў
Кахання страчаныя ноты...
25.06 - 2015г.