Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сучасны пане ў міжрэччы

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Там, дзе была мая гара, Уся дзівосная – у кветках, Там зараз жах і змрок-пара, І заняволены палеткі… Там цэлы дзень звярок рычыць – Матор з крывёю чорнай нафты, Рычыць цвяроза, але жыць Не хоча сэрца з ім упарта. Сучасны нейкі вабны пан Захопіў рэпішча, крыніцы, І сатварыў машынны стан, Дзе разам зніклі таямніцы. Там гвалт матораў узарваў Вяковы сгустак цішынёвы, І мір змяніўся, рэшткам стаў, Як той ападыш вераснёвы. Цяпер над горкай, дзе пылаў Бялёсы, вытканы заранак, Куды зыходзіў, адкрываў Радзімы поле – светлы ганак, Цяпер ляжыць зямлі кусок Без васільковых воч дзівосных, І плачуць недры – слёзы-сок Пускаюць надта часам росным. Там маіх продкаў чысціню Са смеццем вуліцы змяшалі, І поўнай змагі вышыню З пустымі вуснамі зраўнялі. Заціхлі птушкі на гары, І кветкі ландышаў не ззяюць, На соснах - плямы, на кары Парэзы сталі астываюць… Шуршыць асфальтам дзень і ноч Шаша меж рэччу, ля Івана – Уздоўж азёрка з назвай Плоч, Адно яно яшчэ прывабна... Навошта, людзі, гэты тлум З пачаткам новага стагоддзя? - Чарговы, дзеля грошай, бум, - Такі няміласны прыродзе? Adidas Tubular Boost