Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сум па малой радзіме

Сярэдняя: 1 (3 галасоў)
Сум па малой радзіме (маёй свекрыві Фене Аляксандраўне) Старэйшы ў Мінску мае сын куток, Дачцэ шле маці пісьмы ва Украіну. З траіх дзяцей малодшанькі сынок Сваёй зямлі не здрадзіў, не пакінуў. Змірылася. Даўно так павялося, Бо кожны мае права жыць, дзе хоча. Пратоптваць сцежку ў людзі давялося І ёй самой з сям"і яе сірочай. Даўно б ужо пакінула сяло, Бо і ў яе радзіма ёсць на свеце. Сюды калісь замужжа прывяло, Ды муж памёр, раз’ехаліся дзеці. Гаворыць маці (смутак у вачах): "Так хочацца туды, дзе пупавіна, Так многа успамінаў па начах... Але ж і тут мой дом, сям"я тут сына". На Ганцаўшчыне болей пражыла, Ды Нёмана ёй сняцца берагі-- Куток свой родны ў сэрцы зберагла, Да скону дзён ён самы дарагі. 2001 г. New Balance