Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сустрэчы

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Калі позірк зоркі дойдзе да нас,
Праз тысячу з невялікім год,
Абяцаю чакаць толькі вас,
Забыўшы пра сум і хмару няўзгод.

Я абяцаю не спаць,сцерагчы сон,
Неба не бачыла, колькі раз
Я сустракала нямы ўсход…
І ненавідзела вас.

Лепей згарэць ці ісці
Туды, дзе пачаўся туман.
Колькі мы зможам знайсці?
Не,усё роўна падман.

Ты пачакай мяне тут,
Дзе пачынае віднець,
Зорны, далёкі абрус,
Які абяцае згарэць.

Лёс нечаканы для нас,
Раптоўна знікаюць сляды,
І тое, што як абраз,
Скацілася ў пекла, што ля вады.

Ты ляці, ты жыві, ты кахай,
Адзіноцтва не ведае пра цябе.
Сцеражыся ад воўчых зграй,
І чакай мяне зноў у сне.

Фава