Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сваты...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Сваты... ************************************* У даматканай шэрай спадніцы Восень, прыбраная ў завушніцы, Ў гумавых ботах ходзіць ля хаты. Хутка зазімак прытупае ў сваты. А за пасагам не будзе гаворкі: Вецер лістоў назбіраў адвячоркам Столькі мяхоў - палічыць не ўдалося. Ў чырвані пацерак цешыцца восень. Дождж нечакана з'яўляецца ў госці. Ранак збянтэжаны тухне ад злосці. Вечар, як бачыш, на ганак ступае. Шмат жаніхоў восень дбайная мае. Вось і мароз прымасціўся на прызбе, Як і заўсёды, з нейкім сюрпрызам. Ў бурках, вушанцы, кажух аж да пятаў. Хоча таксама восень засватаць. Дык выбірай жаніха, маладзіца! Тая ў акно сарамліва глядзіцца. Нешта ўзрушана шэпча і плача - Іх не кахае - вось незадача. Месячык ясны ёй толькі любы. З ім хоць сягоння згодна да шлюбу. Ды павянчаны месячык з зоркай. Ну а пра іншых няма і гаворкі... 17.11 - 2015г. Men's Tops