Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СВЕДКА.

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Са зборніка “Косаўскі зшытак”. Стаміўся Вечар – Ноч яго пагнала спаць… І я унукаў – гойсаць хопіць ! А сэрца – б’ецца, не магу стрымаць – здаецца, зараз лопніць ! А ў небе зоркі зіхацяць… Сапяць у ложках ўнукі-дзетвара… Няхай ім сніцца добрае якое… А я пайшоў да камянюкі, ля двара. Прысеў – каб сэрца паўспакоіць… Валун-камЕнь… Занёс яго сюды – аж з Поўнач, якісьці ледавік. Ляжыць… Што для яго мае гадЫ… Прайшлі стагоддзі – а ён тут, ня знік… Маўклівы сведка ўсіх Часін, людскіх НарОджанняў, і Сьмерцяў… Застаўся тут… І што ён тут знайшоў ? Ўчапіўся – трактарам ня здзерці… Ляжыць, і беражэ цяпло, што днём наваўбіраў ад сонца – каб мне у сэрца лЕкамі цякло… І шчэ каму, пасля мяне – бясконца… Жыве ён тут – а не ляжма ляжыць… Я думкамі дзялюся з Ім, пакрыху… І ноч – каля мяне прыціхла…. І – зоркі, сталі з сэрцам гаварыць… *+* 26 лютага 2015 г. NIKE