Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святло і цеплыня

Яшчэ не ацэнена

Гатовы цэлы свет я асвятліць сягоння:
Агеньчыкі вачэй – нібыта ліхтары,
А сэрцайка маё палае, як паходня.
Святло і цеплыня – душы маёй дары!

Злавіце хараство маёй жывой усмешкі,
Свячуся я наскрозь – выдатны быў дзянёк.
Ад холаду зімы адныя толькі рэшткі,
Я адпіхнуў нагой апошні снег у бок.

Я адпіхнуў тугу, што жыць перашкаджала,
І хутка за спіной узмахі крыл адчуў.
Я выкінуў, зламаў мінулай крыўды джала,
Паверце мне, сябры – Сяргею Махначу!!!

Я просты чалавек, а не выбраннік божы,
«Святло і цеплыня» – жыццёвы мой статут.
Лячу, а свет вакол цудоўны і прыгожы,
Трымайся, Беларусь, я хутка буду тут!

27.02.2016