Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сябры

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)
Сябры зайшлі па памяці старой – Праведаць хочуць нас – мяне і жонку. Гадзінай шарай, шараю парой Сядзім, спяваем і вядзём гамонку. Не, сталасці не надышла чарга, Хаця ад халасцёжы адышлі мы. Гасцей сваіх займаем як мага, Што ж да канфліктаў, дык яны магчымы. Вось анекдотаў развязаўся мех, Вось выбухае афарызм, як бомба; Экспромт чарговы выклікае смех Не вастрынёй, а аўтарскім апломбам. Яшчэ ўсяго спытаюць на вяку, А покуль што жывуць зухава, смела, Як вераб’і ў суседскім вішняку, Дзе вішанне салодкае даспела. Дарогу маладосці караблю! Плывуць – у філасофію мастацтва… Я ўсіх іх паважаю і люблю, Але… хутчэй бы нам адным з табой застацца.Air Jordan I Low