Так снегу мала ў лесе,
Хоць за акном зіма.
Ды ўжо са мной Алеся
Каторы год няма.
Не заракоча басам
Пад вечар тэлефон…
А мне здаецца часам,
Што недзе побач ён.
Што вернецца з дарогі,
Што засмяецца зноў,
Што радасць і трывогі
Падзеліць між сяброў.
І ціхую самоту,
І дарагі напеў…
Ды стыне адзінота
Паміж палёў і дрэў.
добра
добра